Top.Mail.Ru

Чым здзівіць «ІнтэрСтыль-2026»?

498
25.11.2026 | 17:09

Міжнародная выстаўка «ІнтэрСтыль-2026» адкрылася сёння ў Мінску. Гэта галоўная падзея б’юці-індустрыі Беларусі, месца сустрэчы прафесіяналаў сферы прыгажосці — вытворцаў і пастаўшчыкоў брэндаў касметыкі, экспертаў у галіне касметалогіі, візажыстаў і цырульнікаў, стылістаў і дызайнераў. 

У гэтыя дні на выставачнай пляцоўцы (Пераможцаў, 14) прадстаўлены шырокі спектр дэкаратыўнай і лячэбнай касметыкі, сродкаў па доглядзе твару, цела і валасоў, модных аксесуараў, біжутэрыі, а таксама абсталявання для цырульняў, барбершопаў і салонаў прыгажосці. Сёлета ў выстаўцы «ІнтэрСтыль-2026» прымаюць удзел больш за 70 кампаній.

Праграма форуму ўключае як традыцыйныя мерапрыемствы, так і новыя рашэнні. Да традыцыйных і чаканых адносяцца Міжнародны фестываль прыгажосці «Ружа Вятроў HAIR», а таксама чэмпіянат Беларусі «Стыль і прыгажосць» (спаборніцтва прафесіяналаў цырульніцкага майстэрства, візажу, пазногцевага сэрвісу, дызайну броваў і павек). Арганізатар «ІнтэрСтыль-2026» — ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі». 

Аляксандра Анцэлевіч 
Фота Лізаветы Голад


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю