У Мінску ад сцен Свята-Духава сабора адправілася ў дарогу 32-я навукова-адукацыйная экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, якая па традыцыі з’яўляецца часткай свята Дня беларускага пісьменства.
Перад пачаткам пяцідзённай дарогі адбылося набажэнства з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніаміна, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі. Ён адзначыў, што напярэдадні Дня беларускага пісьменства вельмі важна дакрануцца да вытокаў нашай духоўнасціна на беларускай зямлі, вытокаў пісьменства і пра гэта гаварыць як пакаленню, якое сёння падрастае, так і нагадываць людзям старэйшым.
Перад удзельнікамі экспедыцыі прагучала малітва, якая чытаецца на поспех перад пачаткам усякай справы.
На гэты раз маршрут экспедыцыі складае каля 800 кіламетраў. На прыпынках у гарадах і вёсках адбудуцца сустрэчы з жыхарамі, набажэнствы каля пахаванняў воінаў і партызан, якія абаранялі Радзіму. Удзельнікі экспедыцыі пабываюць у школах на ўроках беларускага пісьменства, сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі, правядуць для жыхароў навукова-асветніцкія канферэнцыі, па традыцыі прадоўжаць саджаць маладыя дрэўцы супольнага Сада Малітвы Беларусі.
Перад удзельнікамі экспедыцыі выступілі міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя. У межах пачатку экспедыцыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Адначасова было праведзена прэзентацыя выдання «Лаўрышаўскае Евангелле канца ХІІ — пачатку ХІV стагоддзя»
Яўген ПЯСЕЦКІ