1056
07.07.2025 | 18:33
7 ліпеня 2025 г. у Купалаўскім доме сабраліся прыхільнікі творчасці паэта, аматары беларускай літаратуры і культуры, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць першага народнага паэта Беларусі.
Янка Купала стаў сімвалам Беларусі, ён вызначыў духоўныя арыенціры сучаснікам і нашчадкам. Псеўданім, выбраны ў гонар Купалля — старажытнага свята, прысвечанага Сонцу, — засведчыў непарыўную сувязь мастацкага свету паэта з найкаштоўнейшымі скарбамі беларускай духоўнасці.
Янка Купала пакінуў незабыўную спадчыну — беларускае слова і бязмерную любоў да роднай старонкі Беларусі. Гэтую спадчыну зберагаюць і памнажаюць тыя, хто звязаў сваё жыццё з беларускім словам, з лепшымі культурнымі традыцыямі беларускай зямлі.
Кожны год людзі прыходзяць да помніку Янку Купалу ў парк яго імя, каб ускласці кветкі з нагоды дня нараджэння паэта. І ёсць яшчэ адна традыцыя. У гэты дзень праходзіць грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам». Каля помніка гучаць вершы-прысвячэнні Янку Купалу ад беларускіх паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў