Узорны дзіцячы калектыў Расіі — ансамбль танца «Кветкі Урала» выступіў у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак». Падзея прайшла ў рамках супрацоўніцтва паміж Маскоўскім раёнам г. Мінска і Ленінскім раёнам г. Екацярынбурга.
Прадстаўленне, арганізаванае для навучэнцаў мінскіх школ, пачалося з выканання гімнаў Беларусі і Расіі. Затым песню «Дзве сястры» выканалі педагог цэнтра «Ранак» Марыя Сярдзюк і яе вучаніца Паліна Грынкевіч у суправаджэнні танцорак ансамбля «Кветкі Урала».
Затым пад бурныя апладысменты залы ўральскія танцоўшчыкі прадэманстравалі свае народныя і сучасныя танцавальныя кампазіцыі. Безумоўна таленавіты і самабытны калектыў ансамбля складаецца з 66 удзельнікаў трох узроставых катэгорый. Кожны танец выконваўся ў яркіх касцюмах.
Уражанне на гледачоў аказалі таксама «Казачы скокі» з элементамі традыцыйнага казацкага танца, а таксама запальная лезгінка «Юныя джыгіты». А паміж традыцыйнымі танцамі юнакі і дзяўчаты выступалі з сучаснымі нумарамі, якія аб’ядналі розныя напрамкі. Скончыўся канцэрт сумеснымі песеннымі кампазіцыямі выхаванцаў Цэнтра дадатковай школьнай адукацыі «Ранак» і танцамі ўральскіх гасцей.
Мінск і Екацярынбург з’яўляюцца гарадамі-пабрацімамі і доўгія гады супрацоўнічаюць у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах.
Мерапрыемства стала яшчэ адным прыкладам дружбы народаў Саюзнай дзяржавы.
Віктар Драчоў