Top.Mail.Ru

Фарбы святочнага Мінска

69
15.09.2026 | 10:24

У гэтыя вераснёўскія дні вуліцы і плошчы сталіцы асабліва прыбраныя — толькі што мінчане і іх госці адзначылі Дзень горада і цяпер блізіцца наступнае свята, самае маладое ў афіцыйным календары: Дзень народнага адзінства. Да гэтага, аднаго з самых значных сярод дзяржаўных свят, горад апранае адпаведнае ўрачыстае убранства. Дызайнеры і майстры гарадской рэкламы разпрацавалі мноства тэматычных білбордаў і інсталяцый, у кампазіцыі якіх прысутнічае выява лістка календара гістарычнага 17 верасня 1939 года. Святочныя канструкцыі ўпрыгожваюць вуліцы і плошчы, знакавыя аб’екты. На Кастрычніцкай плошчы Мінска побач з памятнымі лісткамі календара размешчаны шматмятровыя рэпрадукцыі архіўных фотаздымкаў, яны пераносяць нас у далёкія дні знамянальных падзей. 

Традыцыйна самае вялікае пано знаходзіцца на будынку педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Асабліва яскравыя фарбы прынесеныя ў святочнаю палітру разнастайнымі сцяжкамі — іх на святочных лакацыях сталіцы каля 20 тысяч.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю