461
10.08.2025 | 11:45
9 жніўня ў Палацава-паркавым ансамблі XVI-XIX стагоддзяў у горадзе Нясвіжы адбыўся фестываль гістарычных рэканструкцый «Нясвіжская фартэцыя».
Больш за 130 прадстаўнікоў дванаццаці ваенна-гістарычных клубаў з усёй Беларусі прадставілі шматлікім гледачам сваё майстэрства.
Пасля парада ўдзельнікаў адбыліся рыцарскія конныя і пешыя турніры, сваё ўменне прадэманстравалі лучнікі.
Былі паказаны рэканструкцыі ваенных дзеянняў і іншых гістарычных эпох.
Усе жадаючыя маглі набыць сувеніры на кірмашы майстроў, якія прадстаўляюць традыцыйныя беларускія рамёствы.
Адным словам — фестываль запомніцца надоўга!
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара