Top.Mail.Ru

Фестываль «Горад прафесій Букідс» запрашае гасцей

846
08.06.2025 | 14:51

7 і 8 чэрвеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць сямейны фестываль «Горад прафесій Букідс». 

На працягу двух дзён на шматлікіх пляцоўках прадстаўлены больш за сто самых розных прафесій — ад майстра па рамонце абутку да нумаролага. Дзеці змогуць паспрабаваць сябе ў ролі ткача, брэйдэра або бортправадніка, маляра, ювеліра, касмічнага інжынера. У «Горадзе прафесій» адкрыты цэнтр занятасці, падатковая інспекцыя, упраўленне МНС, станцыя хуткай дапамогі, ДАІ, служба газу, гідраметэастанцыя, выратавальная станцыя АСВОД і многія іншыя арганізацыі. Гасцей парадуюць сучасны электробус, аўтамабільны фургон...

Пасля кожнай пройдзенай лакацыі дзіця атрымлівае запіс у «працоўнай кніжцы» і свой першы «заробак» — букідсы, які можна выдаткаваць на забаўкі на пляцоўках фестывалю, дабрачыннасць, дадатковую адукацыю ці абмяняць іх на тавары ў фестывальных крамах.

Лакацыі фестывалю працуюць сёння да 20.00

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю