Top.Mail.Ru

Фестываль «Горад прафесій» праходзіць у Мінску

55
16.08.2026 | 09:36

15 і 16 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць сямейны фестываль «Горад прафесій».

На працягу двух дзён на шматлікіх пляцоўках прадстаўленыя каля ста найбольш розных прафесій — ад фатографа да пчаляра. Дзеці змогуць паспрабаваць сябе ў ролі арнітолага, касметолага, інкасатара, архітэктара, кіроўцы аўтобуса, паштальёна, ткача, супрацоўніка ДАІ, сталяра. Для бацькоў падрыхтаваны турнір па бадмінтоне.

Пасля кожнай пройдзенай лакацыі ўдзельнікі атрымліваюць запіс у «працоўнай кніжцы» і сваю першую «зарплату» — букідсы, якія можна патраціць на забавы на пляцоўках фестывалю, дабрачыннасць, дадатковую адукацыю ці ж абмяняць іх на тавары ў фестывальных крамах.

На фестывалі працуюць валанцёры, гатовыя суправаджаць наведвальнікаў з парушэннямі зроку, слыху і апорна-рухальнага апарату. Для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, прадугледжаныя спецыяльныя інфармацыйныя стыкеры, якія дапамагаюць улічваць патрэбу дзіцяці ў дадатковай падтрымцы, асабістай прасторы і прыярытэтным абслугоўванні.

Лакацыі фестывалю працуюць з 10:00 да 20:00.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю