Top.Mail.Ru

Фестываль ландшафтнага майстэрства прайшоў у Мінску на маляўнічым узбярэжжы Свіслачы

193
10.07.2026 | 17:35

Тыя, хто не пабываў на ўрачыстым адкрыцці фестываля могуць у гэтыя дні наведаць яго святочную лакацыю бліз вуліцы Першамайскай і палюбавацца застаўшыміся там унікальнымі кветкавымі дыванамі. Усе раёны сталіцы прадставілі на зялёнай лугавіне па-майстэрску выкананыя кампазіцыі з садовых кветак і раслін, дэкаратыўных элементаў з розных матэрыялаў. Тут вы ўбачыце ўсе фарбы летняй прыроды. Фантазія ландшафтных майстроў сталічнага Зеленбуда не абыйшла ўвагай нават наш самы пазнавальны сімвал — бульбу, яе кусцікі годна прысутнічаюць на клумбе побач са стракатымі садовымі кветкамі.

Валошкі, званочкі, ружы, гваздзікі, петуніі, даўгакветы і дзесяткі іншых відаў кветак сабраныя ў тэматычныя кампазіцыі прысвечаны 2026 году — Году беларускай жанчыны. У час урачыстага адкрыцця фестываля ландшафтнага майстэрства адбылася абарона творчых праектаў зеленбудаўцаў: аўтары кампазіцый распавядалі пра задумы, якія леглі ў асновы кампазіцый, выконывалі песні, танцы, чыталі вершы.

Лепшымі ландшафтнымі кампазіцыямі журы назвала створаныя майстрамі Ленінскага, Фрунзенскага, Кастрычніцкага раёнаў Мінска. Гран-пры атрымаў Зеленбуд Першамайскага раёна.

Яўген Пясецкі
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю