99
21.03.2026 | 10:06
У сакавіку Вялікі тэатр Беларусі робіць стаўку на правераную класіку. Амаль праз дзесяць гадоў на сцэну вяртаюць знакамітую оперу Джузэпэ Вердзі «Набука». Упершыню гэты твор загучаў у Мінску каля 30 гадоў таму, дзякуючы пастаноўцы Франчэска Прывітэры, але цяперашняя прэм’ера абяцае гледачу зусім новае сцэнічнае прачытанне.
Над абноўленай версіяй працуе італьянскі рэжысёр Джанкарла дэль Манака — майстар, які паставіў больш за сотню опер у найбуйнейшых тэатрах свету. Першыя паказы адбудуцца ўжо 21 і 22 сакавіка.
Мы пабывалі на адной з фінальных рэпетыцый і гатовы падзяліцца эксклюзіўнымі кадрамі з Вялікага тэатра Беларусі.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.