Сацыялістычная рэспубліка В’етнам сёння святкуе 80-годдзе незалежнасці і стварэння Дэмакратычнай рэспублікі В’етнам, першай сацыялістычнай дзяржавы на тэрыторыі краіны.
2 верасня, у гонар юбілею Аўгустоўскай рэвалюцыі 1945 года, якая вызваліла В’етнам ад японскай акупацыі і каланіяльнай залежнасці ад Францыі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася тэматычная фотавыстава «Гераічная В’етнамская народная армія».
На выставе прадстаўлены ўнікальныя фотадакументы в’етнамскіх ваенных карэспандэнтаў 1930 — 2000 гг., якія адлюстроўваюць працэс будаўніцтва і станаўлення В’етнамскай Народнай Арміі. Таксама можна ўбачыць фатаграфіі сучасных фатографаў В’етнама і Беларусі. У экспазіцыі музея прадстаўлены воіны-інтэрнацыяналісты, ураджэнцы Рэспублікі Беларусь, якія змагаліся ў шэрагах В’етнамскай Народнай Арміі супраць замежных агрэсараў краіны і садзейнічалі ўз’яднанню Поўдня і Поўначы В’етнама ў адну дзяржаву — Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам, якая з’яўляецца сёння актыўным членам міжнароднай супольнасці.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара