Ганарымся Радзімай сваёй!

154
10.05.2025 | 16:02

10 мая ў Мінску на плошчы Перамогі адбылася гарадская дзіцяча-маладзёжная акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй", прысвечаная Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў, мемарыяльны атрад Паста №1 горада-героя Мінска, зводныя піянерскія дружыны Мінскай гарадской піянерскай арганізацыі, зводны атрад грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" кіраўніцтва і ветэраны піянерскага руху.

Да прысутных звярнулася старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Марына Ільіна.

90 акцябрат сталіцы былі ўдастоены ганаровага права стаць піянерамі, а лепшым прадстаўнікам моладзі г. Мінска былі ўручаны членскія білеты ГА "БРСМ".

Усяго ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічалі больш за 600 чалавек.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю