679
27.05.2026 | 13:37
З 26 мая па 4 чэрвеня ў Беларусі праходзяць вучэбна-палявыя зборы для школьнікаў, якія скончылі 10 клас,. Ідуць яны і ў Мінску. Напрыклад, дзесяць дзён старшакласнікі з Савецкага раёна будуць жыць і асвойваць вайсковыя парадкі ў сценах Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча. Для ўсіх дзесяцікласнікаў прадугледжаны розныя фарматы: юнакі могуць праходзіць зборы днём (у цэнтрах дапрызыўнай падрыхтоўкі або школах) альбо кругласутачна (у воінскіх часцях і кадэцкім вучылішчы). Дзяўчаты ж займаюцца толькі ў дзённы час — на базах медустаноў, у МНС, БДМУ, медкаледжах або ў арганізацыях Беларускага Чырвонага Крыжа.
Данііл ПЯТРОЎ