Top.Mail.Ru

Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка адзначыла 54-годдзе

517
07.02.2025 | 08:21

Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка існуе ўжо 54-ы год. Сёння тут навучаецца больш за 500 адораных хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй рэспублікі.  Для станаўлення юных мастакоў і музыкантаў створаны ўнікальныя ўмовы. Светлыя, прасторныя класы і майстэрні, музычныя інструменты, абсталяванне і сама атмасфера ў «храме мастацтваў» па вуліцы Макаёнка ў Мінску настройвае на творчасць.

Усе сцены каідораў каледжа запоўненыя таленавітымі карцінамі выпускнікоў і вучнаяў. Большая частка выпускнікоў каледжа працягвае навучанне ў вышэйшых навучальных установах як нашай рэспублікі, так і за мяжой. У гімназіі-каледжы ў сапраўдны момант працуе 5 узорных дзіцячых калектываў, якія вядуць вялікую канцэртную дзейнасць. Больш за 160 навучэнцаў з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і выстаў. Таленавітыя педагогі перакананыя: ніводнае таленавітае дзіця не павінна заставацца без падтрымкі прафесіяналаў.

У нашым фотарэпартажы вы можаце ўбачыць моманты навучання па спецыяльнасцях жывапіс і скульптура, музычнае інструментальнае выканальніцтва і дырыжыраванне, рэпетыцыю дзіцячага хору.

Віктар ДРАЧОЎ
фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю