17 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Міхась Сеўрук. Ідылія», прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння мастака.
Міхась Сеўрук (1905-1979) — беларускі жывапісец, графік, аўтар жанравых кампазіцый, партрэтаў і пейзажаў. Аднак больш за ўсё ён вядомы як мастак, які шмат працаваў з тэмай беларускага сялянскага жыцця, якое ён трактуе ў ідылічным ключы, змяшчаючы ў кампазіцыйныя і каляровыя каноны эпохі Рэнесансу. Майстар ідэалізуе сялянскае жыццё, якое працягвае існаваць у непахіснасці і традыцыйнасці беларускага сялянскага свету.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 120 твораў жывапісу і графікі з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея, фонду Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый, а таксама вялікая колькасць рэдкіх архіўных фатаграфій з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Куратар выставы-вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва музея Юлія Лісай.
Выстава будзе працаваць да 14 студзеня 2026 г.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў