Top.Mail.Ru

Імгненні рыбацкага шчасця

610
02.09.2025 | 11:08

У пагодлівыя цёплыя і сонечныя дні маладой восені тысячы рыбакоў і проста аматараў актыўнага адпачынку выбіраюць унікальныя па сваёй прыродзе берагі Сярэдняй Прыпяці. Гэты ўчастак палескай прыгажуні-ракі знаходзіцца паміж Туравым і Мазыром і вызначаецца непаўторнай прыроднай прыгажосцю.

Вядома, што Прыпяць лічыцца адной з самых рыбных рэк Беларусі. Хто быў на Палессі і на мясцовых рэках, той не зможа не пагадзіцца з тым, што рыбалка на Прыпяці — гэта як сапраўднае эльдарада для рыбака.

Як сцвярджаюць іхтыёлагі, у басейне гэтай ракі жыве больш за 35 відаў рыб.

У асноўным такія віды як: лешч, плотка, шчупак, сом, акунь, сазан, язь, карась, судак, чырвонапёрка, галавень, жэрах. У Прыпяці нярэдка можна вылавіць трафейны экземпляр любой з гэтых рыб.

Тутэйшыя месцы здольныя прывесці ў захапленне любога, нават самага патрабавальнага турыста-рыбалова.

У нашым фотарэпартажы імгненні рыбацкага шчасця, жыцця адпачывальнікаў і мясцовых жыхароў, а таксама прыгажосці прыроды на ўчастку ракі паміж вёскамі Хвоенск і Перарощски Млынок Жыткавіцкага раёна.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю