Top.Mail.Ru

Каля сталічнага Палаца спорту раёны горада Мінска прадставілі свае ёлачкі

549
02.01.2025 | 09:54

Лакацыя конкурсу і ў першыя дні новага 2025 года выклікае цікавасць у жыхароў і гасцей сталіцы.

З 18 па 30 снежня мінулага года на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску праходзіў конкурсу крэатыўных навагодніх дрэў «Ёлкі нашага горада».

Па традыцыі першым прадставіў сваю ёлку Заводскі раён сталіцы. Прэзентацыяй навагодняй прыгажуні Кастрычніцкі раён закрыў конкурс.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў бліжэйшы час.

Па выніках конкурсу, праведзенага летась, першае месца заняло навагодняе дрэва Кастрычніцкага раёна. На другім і трэцім месцы размясціліся ёлкі Савецкага і Заводскага раёнаў Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю