Калядны флэшмоб прайшоў увечары 10 студзеня ў Galleria Minsk. Зводны хор з 60 чалавек павіншаваў такім чынам гасцей папулярнай сталічнай пляцоўкі з Калядамі.
— Гэта першы Калядны флэшмоб, які мы вырашылі правесці тут сумесна з Galleria Minsk, — адзначыла старшыня Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Марыя Шаплыка. — Традыцыя, калі ў калядны перыяд ходзяць, віншуюць адзін аднаго са святам, у горадзе, на жаль, максімальна сыходзіць на нішто. І каб яе адрадзіць, каб нагадаць гараджанам і гасцям горада, што Раство — гэта не адзін дзень, а цэлая чарада святащ даўжынёй амаль у два тыдні, мы вырашылі правесці такое прыгожае мерапрыемства.
У флэшмобе прынялі ўдзел некалькі таленавітых калектываў: маладзёжны хор Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова, хор хлопчыкаў Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска і народны хор Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска. Яны выконвалі калядкі, падарыўшы тым самым усім вакол добрыя і светлыя эмоцыі.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара