Top.Mail.Ru

Каманды маладых педагогаў прадстаўляюць сваё майстэрства

449
04.11.2025 | 17:48

4 лістапада ў Доме моладзі ў г. Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XIII Мінскага маладзёжнага фестывалю педагагічных ідэй і рашэнняў.

Удзельнікаў мерапрыемства павіншавалі старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч.

Чатырнаццаць каманд, 150 яркіх педагогаў розных краін і гарадоў прадставілі свае выступленні пад назвай «Код адукацыі пішам МЫ». 

Сімвалам фестывалю стаў зялёны яблык. Ён малады, яшчэ не наліўся чырванню, няспелы, можа, нават з кіслінкай, як першыя прафесійныя цяжкасці, і сакавіты, як радасць ад першых перамог. У ім поўна энергіі і жадання расці. 

На фестывалі будзе прадстаўлена шырокая праграма: школа для дарослых «Штучны інтэлект: практычныя інструменты для штодзённых задач», майстар-класы «Ад таго, куды ты глядзіш, залежыць тое, што ты робіш», трэнінгі, публічныя лекцыі, медыяэстафета, інтэлектуальны і танцавальны вольны час, творчая праца «Урок фестывалю» і інш. 

Заснавальнікі фестывалю — Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі пры садзейнічанні прафесійных педагагічных супольнасцяў. Арганізатар фестывалю — Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

Фестываль завершыць сваю працу 6 лістапада.

Віктар Іванчыкаў 
Фота: Віктар Іванчыкаў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю