480
24.01.2025 | 17:08
У рамках «Марафона адзінства» прайшоў канцэрт, які стаў сюрпрызам для многіх пакупнікоў знакамітага мінскага рынку. Ва ўсіх гасцей Камароўкі была магчымасць убачыць і пачуць любімых беларускіх выканаўцаў, праспяваць разам душэўныя песні і атрымаць масу станоўчых эмоцый. Наведвальнікі, якія прыйшлі сюды па пакупкі да выхадных, з задавальненнем паглядзелі на выступленні папулярных беларускіх спевакоў Аляксандра Саладухі, Германа Цітова, ансамбль народнай музыкі «Бяседа» і іншых вядомых беларускіх артыстаў.
Віктар Драчоў, фота аўтара.