Top.Mail.Ru

Конкурс «ПРОМ СТАЙЛ 2025» стаў феерверкам спеваў, грацыі і сцэнічнага майстэрства

796
26.08.2025 | 18:46

Сённяшні дзень стаў незабыўным і хвалюючым для прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў краіны, якія прынялі ўдзел у галіновым конкурсе творчых калектываў «ПРОМ СТАЙЛ 2025». Мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Сёлета конкурс праходзіў у трэці раз, напярэдадні Дня машынабудаўніка, і аб’яднаў на адной сцэне 35 прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці — сваімі яркімі выступленнямі парадавалі гледачоў і калектывы, і сольныя выканаўцы.

Як адзначыла прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аксана Каруна, галіновы конкурс самадзейных творчых калектываў «ПРОМ СТАЙЛ 2025» — не проста свята мастацтва, гэта, вобразна кажучы, жывое дыханне нашай прамысловасці. Напярэдадні прафесійнага свята ён аб’ядноўвае работнікаў прадпрыемстваў Мінпрама, якія дэманструюць шматграннасць сваіх талентаў.

Яркія харэаграфічныя кампазіцыі, непаўторныя спевы і мініяцюры падарылі гледачам шмат незабыўных уражанняў. Работнікі прамысловых прадпрыемстваў не толькі дасягаюць высокіх паказчыкаў, працуючы за станкамі, а і могуць канкурыраваць з прафесійнымі харэографамі і спевакамі. Сёлетні конкурс стаў яркім доказам гэтага.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ

Фота: Віктара ІВАНЧЫКАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю