75
26.04.2026 | 15:02
У красавіку ў Сендайскім скверы зацвіла сакура. Сендайскі сквер — гэта парк культуры і адпачынку ў Мінску, ён быў названы ў гонар японскага горада Сендай — горада-пабраціма беларускай сталіцы. Сквер размешчаны паміж вуліц Мяснікова і Няміга, каля Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. У 2007 годзе дэлегацыя мэрыі Сендая пасадзіла ў скверы саджанцы сакуры.
Сёння гэта ўжо дарослыя дрэвы, якія цешаць жыхароў сталіцы сваім красаваннем кожную вясну. Акрамя Сендайскага сквера сакуру можна ўбачыць у цэнтральным батанічным садзе і парку Горкага.
Ксенія ЛІННІК