Top.Mail.Ru

Кубак мацнейшых чакае пераможцаў

129
21.07.2026 | 17:49

Мінскі парк Горкага — адна з самых папулярных лакацый для спартыўных падзей сталіцы. Сёння на трыбунах яго стадыёна зноў сабраліся заўзятары. Пачаўся міжнародны турнір па хакеі на траве «Кубак мацнейшых спартсменаў». Удзел у спаборніцтвах прымаюць чатыры жаночыя і пяць мужчынскіх каманд. Дзяўчаты прадставяць нацыянальныя і маладзёжныя (U21) зборныя Беларусі і Расіі, зборная Узбекістана далучыцца ў мужскім заліку. 

Гэты турнір з’яўляецца традыцыйным, мінулы год Кубак мацнейшых сярод жанчын выйграла нацыянальная зборная Беларусі. Але першая сустрэча гэтага года паказала, што дзяўчаты з Расіі лепш падрыхтаваліся да выхаду на стадыён. У выніку — яны перамаглі з лікам 7-0. Абедзве каманды змагаліся вельмі ўпарта, напал барацьбы не здолелі астудзіць ні штучны дожджык над газонам, ні сапраўдны лівень, які пачаўся ў апошнія хвіліны. 

Асноўныя раунды спаборніцтва будуць праходзіць з 21 па 25 ліпеня, 26 ліпеня адбудзецца фінал.

Яўген Пясецкі
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю