162
16.11.2026 | 11:28
Гэты сквер — адзін з невялікіх сярод зялёных лакацый Заводскага раёна Мінска. Але менавіта праз яго звычайна накіроўваюцца многія на працу ад станцыі метро, аўтобусных і тралейбусных прыпынкаў да аўтазавода, завода колавых тягачоў. Гэтымі алейкамі спяшаюцца і школьнікі ў размешчаны паблізу Палац дзяцей і моладзі «Золак». Таму сёлетнія прыемныя перамены на невялікім зялёным астраўку сталі заўважныя для многіх сталічных жыхароў. Наш фотарэпартаж паказвае адзін з прыкладаў таго, як новая крэатыўная прастора паляпшае інфраструктуру і камфортнасць у буйнейшым раёне беларускай сталіцы.
Сёлета тут з’явіліся незвычайныя садовыя лавачкі — падарунак мінчанам ад розных прадпрыемстваў. Кожная з іх — вынік высокапрафесійнай работы кавалёў, цесляроў, сталяроў, дызайнераў. На здымках, зробленых у названым скверы, вы бачыце, як упрыгожылі алейкі вырабы работнікаў ДП «Зелянбуд Заводскага раёна», РУП «Белдарсувязь», філіяла «Аўтобусны парк № 6».
Гэтымі днямі ў скверы адбылася яшчэ адна знакавая прэзентацыя. З надыходам кароткіх асенніх дзён на алеях запалілі новыя ліхтары. З’явіліся яны таксама дзякуючы майстрам розных прадпрыемстваў раёна. Фантазійныя кампазіцыі паркавага асвятлення прадставілі прадпрыемствы «Рэмаўтадар Заводскага раёна», «Мінскводаканал», «Мінскэнерга», «Мінскія цепласеткі», «Белтэлекам» і іншыя. Уваход на алею ўпрыгожаны рэалістычнай кампазіцыяй у выглядзе вежавага крана — такім стварылі свой ліхтар майстры трэста «Мінскпрамбуд». На «Белтэлекаме» пошук пайшоў у іншым напрамку — ліхтарны слуп свеціцца знутры малюнкам нацыянальнага арнамента. «Белліфт» абазначыў сваю карункавую каваную кампазіцыю лагатыпам Года беларускай жанчыны.