108
22.07.2026 | 13:01
22 ліпеня ў мастацкай галерэі «Мастацтва» адбылося адкрыццё выставы жывапісу і графікі магілёўскага мастака Ігара Бяспалава.
У юбілейным праекце аўтара прадстаўлены сорак дзве работы, створаныя з 1994-га па 2026 гады ў тэхніцы манатыпіі і гравюры на кардоне.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел калегі мастака, жонка Галіна, дачка Ксенія, унукі Аня і Саша.
— У снежні 2025 года мне споўнілася шэсцьдзесят гадоў, і гэтая выстава — своеасаблівы падарунак да юбілею. Яшчэ будучы студэнтам, я зацікавіўся творчасцю Анры Маціса. І не толькі яго творчасцю, але і тэарэтычнымі працамі, якія і сёння не страцілі сваёй актуальнасці для ўсіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» Ігар Бяспалаў. — У галерэі «Мастацтва» ў Мінску выстаўляюся ўжо трэці раз. Канцэпцыя маёй творчасці: «Мае карціны — маё жыццёвае заданне».
Работы мастака знаходзяцца ў музеях Рэспублікі Беларусь і прыватных калекцыях.
Выстава працягнецца да 8 жніўня.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў