Top.Mail.Ru

Магутныя дубы

1196
11.12.2025 | 12:39

Упершыню трапіўшы сюды, як у летнюю спёку, так і ў «суровую» цяперашнюю пакуль анамальна цёплую зіму, першы час кружыцца галава.

Ці то ад незвычайнай прыгажосці, ці то ад галавакружна крышталёва чыстага паветра. А ад вялікай колькасці звярыных сцежак і слядоў казуль, ласёў, зуброў і аленяў увесь час здаецца, што за табой хтосьці сочыць. Настаўнікі сярэдняй школы вёскі Хлупін Жыткавіцкага раёна Гомельшчыны, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад гэтай пойменнай дубровы ракі Прыпяць, позняй восенню часта прыводзяць сюды дзяцей, каб збіраць жалуды, якія потым здаюцца для патрэб народнай гаспадаркі.

У гэтай старадаўняй дуброве пануе асаблівая цішыня, а дрэвы памятаюць стагоддзі. Праходзячы міма магутных дубоў нават у пахмурнае надвор’е і дождж, здаецца, што сонечнае святло мякка прабіваецца скрозь сухія галіны зімовых дрэў і паветра насычана водарамі гэтага казачнага лесу. Магчыма тут трэба ісці спакойна, з прыпынкамі, каб проста назіраць, слухаць і адчуваць прастору вакол. У нейкі момант замаруджваеш крок цалкам, каб сесці, заплюшчыць вочы і даць сабе магчымасць адпачыць ментальна — адпусціць унутраную мітусню і адчуць, як палескі лес «дыхае» разам з табой.

Віктар Драчоў
Фота аўтара
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю