Top.Mail.Ru

Маладыя парламентарыі сталіцы высадзілі алею дрэў у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі

473
27.03.2025 | 10:00

Тым самым знакавым месцам стаў сквер у межах вуліц Максіма Танка — Ціміразева — Кальварыйская. Сёння нашчадкі герояў з дапамогай работнікаў «Зелянбуда Цэнтральнага раёна» высадзілі 40 ліп. Удзел у пачынанні прынялі старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран і дэлегацыя з Ніжняга Ноўгарада.

Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран адзначыў, — ужо распрацавана канцэпцыя па высадцы алей, тут іх будзе некалькі (каля 400 дрэў). Прыемна, што менавіта моладзь сёння высадзіла сваю алею. У дні смутку па ахвярах Хатыні мы шануем і памятаем усіх мірных грамадзян, якія загінулі ад рук фашыстаў, таму і прымеркавалі пачатак высадкі алеі ў даніну памяці ўсіх тых, хто загінуў у той вайне.

Старшыня маладзёжнага савета пры Мінгарсавеце Уладзіслаў Дземідзенка распавёў, што да ініцыятывы далучыліся самыя актыўныя маладыя людзі, бо яны разумеюць, што гэта важна, — добраўпарадкаванне горада, важная дата і сэнс, які закладзены ў ідэі зараджэння такой алеі — вось мэта нашай ініцыятывы. Для моладзі — гэта гонар, бо хтосьці ўпершыню садзіць дрэва, а яшчэ і такая значная дата. Гонарам будзе вадзіць сюды сваіх дзяцей і распавядаць, што гэтыя дрэвы садзілі мы.

Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю