Маладзёжная сталіца — галоўная пляцоўка рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў.
Рэспубліканскі праект «Маладзёжная сталіца» рэалізуецца ў Беларусі з 2016 года.
Статус маладзёжнай сталіцы прысуджаецца гораду па выніках конкурсу тэрмінам на адзін год.
На працягу года праводзіліся адукацыйныя і спартыўныя форумы, розныя фестывалі, акцыі і сацыяльныя ініцыятывы, накіраваныя на развіццё маладзёжнага асяроддзя, сустрэчы з удзелам моладзі. Па іх выніках і вырашылі ў 2026 годзе статус маладзёжнай сталіцы прысвоіць гораду Мінску. Старт праекта адбыўся сёння ў мінскім Доме моладзі на бульвары Талбухіна. Сімвалічны ключ з леташняй маладзёжнай сталіцы Гомеля ва ўрачыстай абстаноўцы прыняў мэр Мінска Уладзімір Кухараў. Ён сказаў тым, хто прыйшоў на цырымонію, што сустрэў учора недалёка ад свайго дома сапраўднага жывога вожыка. Гэта сустрэча пацвердзіла, паводле слоў Уладзіміра Кухарава ,добрую экалагічную абстаноўку для жыхароў сталіцы.
Дарэчы і лагатыпам новай маладзёжнай сталіцы яшчэ раней была выбрана стылізаваная літара «М», якая аб’яднала некалькі сэнсаў: Мінск, моладзь, а таксама адкрытыя маршруты і магчымасці.
А сімвалам маладзёжнай сталіцы 2026 года стаў Вожык Мінчонак.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара