Top.Mail.Ru

Мінск зноў стаў эпіцэнтрам грандыёзнай падзеі для ўсіх аматараў матацыклаў — HOO. Rally Minsk 2025!

765
14.09.2025 | 11:00

У гэтым годзе байкеры адзначылі не толькі 10 гадоў гісторыі гэтага маштабнага мерапрыемства, але і аддалі даніну павагі подзвігу нашых продкаў, прымеркаваўшы свята да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Як і заўсёды, Мінск сабраў тысячы матацыклістаў, якія, нягледзячы ні на якія перашкоды, прыехалі да нас з самых розных краін: з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Расіі. Паспяхова адбылося сапраўднае свята братэрства і яднання, аб’яднанае любоўю да матацыклаў і павагай да гісторыі.У дзень горада прайшоў самы маштабны мотапарад, які ўжо стаў візітнай карткай HOP. Rally Minsk.

У суправаджэнні ДАІ, матацыклісты праехалі ад Кургана Славы па цэнтральных праспектах Мінска, дэманструючы моц і прыгажосць сваіх байкаў, і фінішавалі на плошчы ля Палаца спорту.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю