Сегондня на штучным газоне адкрытага футбольнага стадыёна ФК «Мінск» адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футбол.
За ганаровы трафей пазмагаліся чэмпіёны краіны мінскае «Дынама» і ўладальнік Кубка Беларусі гродзенскі «Нёман». Нягледзячы на марознае надвор’е, трыбуны стадыёна былі запоўненыя заўзятарамі абедзвюх каманд. Матч пачаўся ў роўнай барацьбе пры невялікай тэрытарыяльнай перавазе мінчан.
У выніку гэтага цікавага супрацьстаяння сталічная каманда ўзяла верх над гродзенскім «Нёманам» з лікам 2:0. У першым тайме на 41-й хвіліне вызначыўся Яўген Шаўчэнка з перадачы Дзяніса Грачыхі. Другі гол на 57-й хвіліне забіў Раман Бегуноў з асіста Аляксея Гаўрыловіча.
Цікава, што гэты трафей стаў першым у гісторыі клуба. Рэкардсмен па колькасці тытулаў-барысаўскі БАТЭ. «Жоўта-сінія» выйгравалі Суперкубак восем разоў. Тройчы трафей даставаўся брэсцкаму «Дынама», двойчы Кубак браў салігорскі"Шахцёр«. Па адным разе ўзнагароду атрымалі «Гомель» і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара