На галоўнай пляцоўке гандлёвага цэнтра «Сталіца» адбылося маляўнічае свята прысвечанае дэманстрацыі традыцыйнай кітайскай куьтуры, увасабляючай усходнюю філасофію і аздараўленчую мудрасць. Арганізавалі яго Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры садзейнічанні Інстытута Канфуцыя і гандлёвага цэнтра «Сталіца».
Баявое мастацтва Тайцзіцюань уключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей чалавецтва ЮНЕСКА і распаўсюджана ў 180 краінах розных кантынентаў. З’яўленне ў календары ААН свята названага ў гонар баявога мастацтва падкрэслівае сусветнае прызнанне Тайцзіцюань, як інструмента умацавання здароўя, гармоніі і міжнароднпгп дыялога. Адзінства чалавека і прыроды — сэнсавае напаўненне гэтай старажытнай культуры — перадаецца плаўнымі і вытанчанымі рухамі, якія сведчаць пра мягкасць і ўнутраную моцнасць.
Свята адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэнчуань. Ён зазначыў, што гэта міжнароднае свята праходзіць пад дэвізам «Шлях да вялікай гармоніі для ўсяго сусвета». Мастацтва Тайцзіцюань стала прызнанай часткай буйнейшых міжнародных мерапрыемстваў, яно яскрава перадае гарманічнае суіснаванне, імкненне да міру і перамогі мягкасці перад сілаю.
На пляцоўке «Сталіцы» адбыліся паказальныя выступленні выкладчыкаў і студэнтаў Інстытута Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта фізічнай кльтуры. Яны пазнаёмілі з комплексамі Тайцзіцюань і прадэманстрыравалі валоданне мячом, веерам, традыцыйным ушу. Гэту частку мерапрыемства дапоўнілі лекцыя пра традыцыйныя кітайскія практыкі здаровага ладу жыцця і інтэрактыўныя заняткі для жадаючых засвоіць базавыя рухі.
Яўген ПЯСЕЦКІ