22 ліпеня ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця міжнародных спаборніцтваў «Кубак наймацнейшых спартсменаў» па хакеі на траве сярод мужчынскіх і жаночых каманд.
У турніры бяруць удзел мужчынскія і жаночыя каманды-ўдзельніцы: Нацыянальныя каманды Рэспублікі Беларусь, зборная юнакоў да 21 года Рэспублікі Беларусь, зборныя Расійскай Федэрацыі, зборная юнакоў да 21 года Расійскай Федэрацыі, зборныя Рэспублікі Узбекістан, зборная дзяўчат да 21 года Рэспублікі Беларусь, зборная дзяўчат да 21 гады Расійскай Федэрацыі.
У першы дзень спаборніцтваў адбыліся чатыры матчы з удзелам мужчынскіх і жаночых каманд Беларусі, Расіі, Узбекістана, у якіх атрымалі перамогу нашы спартсмены.
Турнір завершыцца 27 ліпеня.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара