Фотарэпартаж пра тое, што суседнічае з гарачымі баталіямі.
Спаборніцтва на «Кубак мацнейшых спартсменаў» прыцягваюць у сталічны Парк імя Горкага мноства балельшчыкаў, гасцей Мінска і тых гараджан, якія проста вырашылі адпачыць сярод маляўнічых алей. Не адрываючы вачэй, сочаць яны з трыбун за гарачымі баталіямі. Сапраўды, ёсць на што паглядзець: высокія хуткасці спартсменаў, нечаканыя камбінацыі, напал эмоцый... Хакей на траве - адносна малады від спорта, але зараз з’яўляецца вельмі папулярным на ўсіх кантынентах.
Сродкі інфармацыі даюць багатую аператыўную інфармацыю са спартыўных пляцовак, таму гэты фотарарэпартаж пра спаборніцтва я зрабіў каб паказаць некаторыя імгненнямі якія, магчыма, засталіся па-за ўвагай гледачоў на трыбунах.

Пакуль на трыбунах з нецярплівасцю чакаюць хакеістаў, тыя праводзяць размінку побач са стадыёнам пад зялёнымі шатамі

Да спартыўнай праграмы арганізатары прапанавалі прыемны сюрпрыз — танцавальныя нумары аматараў сучаснага танца

Зразумела, што такія ўдзельніцы спартыўнага свята таксама не засталіся без ўвагі фотакарэспандэнтаў

Але ўжо праз імгненне пасля сігналу пра пачатак гульні агульная ўвага сканцэнтравалася на хакеістках

Каб больш яскрава паказаць гарачыя баталіі, над полем падымаюць дрон з відэакамерай

Разглядзець складаны рыштунак вартавога варот дазваляе тэлеаб’ектыў

Тэлеаператару сярод ігракоў таксама нялёгка — апаратура на яго плячах важыць шмат кілаграмаў

Напал на полі нарастае, у тым ліку і з-за спякотнага надвор’я

У такі гарачы час вельмі прыемна адчуць асвяжаючы душ над спартыўным полем

Валанцёры — малапрыкметныя ўдзельнікі спартыўнага свята, але іх дапамога часам вельмі патрэбная

Не падумайце, што дапамога медыкаў спатрэбілася спартсменам. Кажуць, хтосьці з гледачоў занадта перахваляваўся

На трыбунах былі аматары спорту ўсіх узростаў

Самы інфарматыўны здымак спаборніцтва — табло з фінальным лікам
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара