Top.Mail.Ru

Міжнародныя спаборніцтвы «Кубак Беларускай федэрацыі пажарна-выратавальнага спорту» праходзяць у Мінску 17–20 чэрвеня

2051
18.06.2026 | 10:44

У спаборніцтвах удзельнічаюць мужчынскія і жаночыя зборныя з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Славакіі і Узбекістана, а таксама каманды тэрытарыяльных упраўленняў МНС нашай краіны. 

Гэты штогадовы турнір пастаянна збірае лепшых спартсменаў-ратавальнікаў краін СНД.

У дысцыпліны турніру ўваходзяць:

  1. пад’ём па штурмавой лесвіцы (на 4-ы і 2-і паверхі вучэбнай вежы)
  2. пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі
  3. пажарная эстафета 4×100 м
  4. баявое разгортванне 


Спаборніцтвы праходзяць на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». 

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю