133
29.06.2026 | 16:54
У разгар летніх канікулаў фотакарэспандэнт газеты «Звязда» адправіўся ў выхаваўча-аздараўленчы лагер «Нёман», размешчаны ў маляўнічым кутку Стаўбцоўскага раёна. Тут юнакі праводзяць канікулы з карысцю для здароўя і настрою: дзень распісаны па хвілінах — ад ранішняй зарадкі і гульняў на свежым паветры да творчых майстар-класаў і вячэрняй дыскатэкі. А якая там атмасфера — глядзіце на нашых фота.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара