Top.Mail.Ru

На «Мінск-Арэне» стартаваў Кубак наймацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце

456
27.02.2025 | 07:23

У першы дзень спаборніцтваў у скарбонцы беларускай каманды тры залатыя і тры сярэбраныя медалі. Сярод пераможцаў першага дня спаборніцтваў нашы Ягор Дамарацкі на дыстанцыі 5000 метраў, Марына Зуева на 3000 метроўцы і жаночае трыа ў складзе Ганны Дамарацкай, Кацярыны Гагіевай і Сафіі Татурэвіч у камандным спрынце.

У другі дзень спаборніцтваў Ганна Дамарацкая зноў паказала вынік 1 хвіліна 16,96 секунды і стала пераможцам на дыстанцыі 1000 м. Таксама былі разыграны медалі на 1000 м у мужчын. Беларускія спартсмены Ігнат Галавацюк і Віктар Рудэнка занялі другое і трэцяе месцы. У камандных гонках на Кубку наймацнейшых Беларускія канькабежцы заваявалі дзве бронзы.

— Спаборніцтвы ў Мінску арганізаваныя на самым высокім узроўні, — адзначыў алімпійскі чэмпіён і кіраўнік Саюза канькабежцаў Расіі Мікалай Гуляеў. — У «Мінск-Арэне» праходзіць свята спорту, а атлеты радуюць хуткімі секундамі, прыгожай барацьбой на дыстанцыі. Выдатна, што Міжнародны саюз канькабежцаў дапусціў беларусаў і расіян да адборачных турніраў Алімпіяды-2026. Удзельнікі Кубка наймацнейшых паказваюць сваімі вынікамі, што яны вернуцца прыгожа!

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю