140
28.08.2026 | 16:23
28 жніўня на плошчы Дзяржаўнага флага сталіцы курсанты акадэміі МУС, каледжа МУС і навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС прынеслі Прысягу і Абяцанне.
Урачыстая цырымонія пачалася з уносу сцягоў навучальных устаноў.
Пасля заканчэння рытуалу прысутных павіншавалі міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў, маці курсанта акадэміі МУС Ганна Філановіч, навучэнец ліцэя Эдуард Ільін, курсанты каледжа Дар’я Уласавец, акадэміі Андрэй Жыдзік.
Мерапрыемства завяршылася праходжаннем урачыстым маршам і памятным фатаграфаваннем.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара