Top.Mail.Ru

На ўзроўні з прыродай

814
18.04.2025 | 08:46

Фотавыстава «Дзікая прырода Беларусі 2024» праходзіць у ГЦ «Прызма». Як відаць з самой назвы, аматараў і прафесійных фатографаў аб’яднала любоў да роднай прыроды. 

Гэта вынік восеньскага фотаконкурсу мінулага года, дзе было прапанавана больш за 30 здымкаў птушынага і жывёльнага свету. На палатне — любоў, барацьба за выжыванне, паляванне — шматграннае жыццё жыхароў нашых лясоў, рэк і азёр. Большасць аўтараў факусаваліся на жыцці : пліска любуецца сама на сябе ў атвамабільным люстэрку, сокалы б’юцца за рэшткі костак у зімовым лесе, ластаўка чакае летні дождж. Побач з імі сустракае раніцу ў сівым тумане алень, углядаецца ў аб’ектыў маладая ліса і гуляюць у снезе зубры.

Блізкая, амаль інтымная адлегласць здымкаў дазваляе лепш зразумець жыццё жывёл з боку такога ж «суседа», які заўсёды побач Для фатографаў гэта была магчымасць не толькі зразумець прыроду, але і павандраваць па роднай Беларусі.

Наведаць выставу можна будзе да 20 красавіка.

Аляксандр ПЯТРОЎСКІ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю