Top.Mail.Ru

Набірае абароты «клубнічны бум» — 2026 

1724
19.06.2026 | 12:40

Чакана, на піку сезона кошт мясцовых ягад упаў у некалькі разоў. Калі ў пачатку сезона на прылаўках былі пераважна цяплічныя імпартныя ці раннія беларускія ягады, цэны на якія «кусаліся» і даходзілі да 34 — 38 рублёў за кілаграм, то да сярэдзіны чэрвеня яны дасягнулі сярэдняга дыяпазону ад 5 да 15 рублёў за кілаграм у залежнасці ад гандлёвага пункта, сорту і свежасці партыі. Ні для каго не сакрэт, што беларускія клубніцы дзякуючы поўнай спеласці і насычанаму смаку пераўзыходзяць імпартныя. У адрозненне ад замежных, якія зрываюць зялёнымі для доўгай транспарціроўкі, мясцовыя ягады спеюць на кусце. Дзякуючы гэтаму яны духмяныя, сакавітыя і мясістыя. Для праходжання абароны ад псуты ў перыяд транспарціроўкі імпартныя клубніцы часта апрацоўваюць спецыяльнымі растворамі. Мясцовыя ж ягады трапляюць на стол з градкі ў разы хутчэй, таму іх не трэба «кансерваваць» хіміяй. У нядаўна сабраных ягадах захоўваецца больш прыродных вітамінаў і антыаксідантаў.

Фотарэпартаж зроблены ў аграгарадку Дварэц і суседніх з ім вёсках Вічын, Бродніца і Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэстчыны. Гэты раён па праве лічыцца неафіцыйнай «клубнічнай сталіцай» Беларусі. Вырошчваннем ягад тут займаюцца цэлымі сем’ямі на працягу дзесяцігоддзяў, а ў самы разгар сезона на мясцовы аптовы рынак з’язджаюцца закупшчыкі з усёй краіны. 

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю