Асноўную частку адзення і скургалантарэйных вырабаў паставілі ў крамы прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам».
У гандлёвыя пункты краіны паступіла 1,2 мільёна вырабаў адзення і 14 тысяч партфеляў і ранцаў, вырабленых на прадпрыемствах канцэрна.
У фірмовых крамах найбуйнейшых вытворцаў «Беллегпрама» — швейных фабрык «Славянка» з Бабруйска, жодзінскага ААТ «Світанак», ЗАТ «Калінка» з Салігорска і Пінскай швейнай фабрыкі «Палессе», якія знаходзяцца ў Першым Нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску, цяпер аншлаг пакупніцкага попыту. Таты і мамы, дзядулі і бабулі разам з дзецьмі купляюць спадніцы і штаны, блузкі і сарафаны, школьныя касцюмы і джэмперы, партфелі і наспінныя сумкі Мінскай фабрыкі «Галатэя».
Віктар Драчоў
Фота аўтара