71
14.05.2026 | 14:02
Дні Ніжняга Ноўгарада ў Мінску афіцыйна стартуюць 15 і 16 мая, але знаёмства з горадам-пабрацімам пачалося датэрмінова. Ужо 13 мая каля Палаца спорту разгарнуўся кірмаш «Сакрэты майстроў» — каларытная выстава-продаж, дзе госці з берагоў Волгі паказваюць тое, чым па праве ганарыцца ніжагародская зямля. У дзесяці ўтульных павільёнах размясціліся мастакі па роспісе, ткачы, керамісты, разьбяры па дрэве і майстры мастацкага металу. Якая там атмасфера — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара