Адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі стала яркай і запамінальнай падзеяй. Урачыстасць суправаджалася танцавальнымі флэшмобамі, цікавымі конкурсамі і прызамі для ўдзельнікаў. Падчас адкрыцця дзяцей радавалі прафесійныя аніматары і вядучыя.
Сучасная пляцоўка выканана ў стылі сапраўднага замка. Тут кожнае дзіця зможа знайсці куток для фантазій і ўяўлення, развіваць творчыя здольнасці або проста гуляць.
— Сёння мы з гонарам адкрываем для вас новы, прыгожы і сучасны шматфункцыянальны комплекс — «Лідскі замак». Бацькі могуць быць спакойныя за сваіх малых, бо тут прадугледжаны ўсе меры бяспекі, а сама дзіцячая пляцоўка адказвае самым высокім стандартам якасці. А вы, юныя шукальнікі прыгод, атрымаеце сапраўднае задавальненне ад гульняў і забаў. Няхай гэты «Лідскі замак» стане месцам радасных сустрэч, яркіх уражанняў і добрых успамінаў для ўсіх вас! — павіншаваў жыхароў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Аляксандр Мацэвіч.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара