Top.Mail.Ru

Новыя магчымасці айчыннай вытворчасці аўтамабіляў

670
18.08.2025 | 19:05

18 жніўня журналісты наведалі СЗАТ «БЕЛДЖЫ» і на свае вочы ўбачылі, як вырабляюць айчынны аўтамабіль, а таксама даведаліся цікавыя навіны прадпрыемства. Так, дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі падзяліўся, што да канца года тут прэзентуюць новыя гібрыдную і электрычную мадэлі аўто розных брэндаў для беларускага рынку.

— Зявіцца бюджэтная мадэль электрамабіля кампаніі Geely E22H і красовер, гібрыдная мадэль пад маркай Belgee X80. На наш погляд, гэтыя аўтамабілі канкурэнтаздольныя па цэнах і, адпаведна, знойдуць сваіх пакупнікоў", — падкрэсліў Генадзь Свідзерскі.

Таксама прадпрыемства хутка запусціць першую ў Беларусі аўтаматызаваную лінію штампоўкі.

— Спадзяемся, што пасля завяршэння праектавання мы аб’явім конкурсы і ўжо вызначым тэрміны будаўніцтва цэха штампоўкі. Гэта важна для нашай вытворчасці, паколькі гэта дасць магчымасць зменшыць лагістычныя патокі і павысіць ступень лакалізацыі аўтамабіляў", — адзначыў дырэктар прадпрыемства.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю