Top.Mail.Ru

Пачастункі з Узбекістана да нашага стала. У Мінску праходзіць першы Фестываль узбекскай дыні

1643
29.08.2026 | 11:06

Фінальныя дні жніўня у кожнай сям'і напоўненыя надзвычайнымі справамі. Але сярод хатніх клопатаў і жадання пабываць на апошніх летніх канцэртах і мерапрыемствах многія мінчане беспамылкова выбралі паход на першы Фестываль узбекскай дыні. Звычайна ў гарадскіх крамах дыню можна знайсці без цяжкасці. Пачаставацца ж «фестывальнай» дыняй, паслухаць узбекскую музыку і песні, пакаштаваць аўтэнтычны плоў і розныя іншыя нацыянальныя прысмакі, набыць сувеніры — гэта справа асаблівая. Вялікая плошча перад мінскім Палацам спорту умясціла і гасцей фестывалю, і вялізную сцэну для артыстаў, і гандлёвыя кіёскі... Да таго ж тут прадставяць традыцыйныя рамёствы, правядуць майстар-класы. Фестываль узбекскай дыні будзе працягвацца тры дні. 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Нурыдзін Мамажонаў паведаміў, што 1 верасня Узбекістан адзначае 35-годдзе сваёй незалежнасці і гэтаму прысвечаны фестываль. З Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам мы дамовіліся, што будзем праводзіць такія ж сумесныя культурныя мерапрыемствы па ўсёй тэрыторыі Беларусі і ва Узбекістане.

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант падкрэсліў: гэта мерапрыемства носіць не столькі эканамічны, колькі гастранамічны і культурны характар, каб пазнаёміць з лічбамі, бізнесам, праектамі і прадставіць у Беларусі культуру і традыцыі Узбекістана.

Культурна-гастранамічнае свята знаёміць з традыцыямі нацыянальнай кухні, прадстаўляе музычную і танцавальную культуру, яскрава дэманструе сельскагаспадарчы патэнцыял Узбекістана. Фестываль будзе спрыяць далейшаму росту колькасці ўзбекскай прадукцыі на беларускім рынку, пашырэнню кантактаў паміж вытворцамі, імпарцёрамі, гандлем. У выйгрышы будзе і турызм.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю