Top.Mail.Ru

Памятныя мерапрыемствы адбыліся на радзіме Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка

485
01.03.2025 | 07:25

28 лютага ў аграгарадку Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 45-й гадавіне з дня гібелі намесніка камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода 317-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі гвардыі старшага сяржанта Мікалая Чэпіка.

29 лютага 1980 г. Мікалай Чэпік загінуў у баі, у якім, коштам свайго жыцця, ён знішчыў асколачнай мінай накіраванага дзеяння некалькі дзясяткаў душманаў. 

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1980 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан старшаму сяржанту Чэпіку Мікалаю Пятровічу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Загадам міністра абароны СССР ад 12 жніўня 1980 г. М.Чэпік навечна залічаны ў спісы асабовага складу 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (цяпер 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная ордэна Леніна Чырванасцяжная, ордэна Кутузава II ступені брыгада імя 60-годдзя СССР). 

Пасля правядзення мітынгу і ўскладання кветак да бюста Героя мерапрыемствы працягнуліся ў Блужскай базавай школе імя М.Чэпіка.

Памятная сустрэча завяршылася наведваннем музея Мікалая Чэпіка. 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю