Top.Mail.Ru

Першы курс — ён цяжкі самы!

89
31.07.2026 | 20:00

31 ліпеня ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь прыбылі юнакі і дзяўчаты, залічаныя на навучанне ў 2026 годзе. Усяго сёлета набор склаў больш за 800 курсантаў.

Курсантаў размеркавалі па спецыяльнасцях, якія яны выбралі. Адбылася працэдура падпісання кантрактаў на навучанне ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і далейшага праходжання службы. Кожны з прыбылых атрымаў неабходную рэчавую маёмасць, быў размешчаны ў казарме або ў курсанцкім інтэрнаце. Адбыўся першы ў іх жыцці абед у курсанцкай сталовай, запланавана наведванне асабовым складам лазні.

На кожны факультэт прайшоў набор, у тым ліку дзяўчат (усяго больш за 30). Таксама ў Год беларускай жанчыны ўпершыню за доўгі час быў ажыццёўлены набор дзвюх дзяўчат-курсантаў на авіяцыйны факультэт (пілот самалёта і пілот верталёта). 

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю