Top.Mail.Ru

Познюю вясну сустрэлі палескія птушкі

808
03.05.2025 | 10:44

Заказнік «Тураўскі луг» — адно з найбольш вядомых месцаў беларускага Палесся сярод арнітолагаў і бердводчараў. Падчас міграцыі тут можна назіраць тысячы самых разнастайных птушак. Некаторыя з іх спыняюцца, каб зрабіць невялікі перапынак і падкарміцца для далейшага шляху, а частка застаюцца на гнездаванне. У некаторыя гады ў заказніку фіксавалі да 120 тысяч турухтанаў, 150 000 свіязей і 20 000 вялікіх вераценнікаў. Усяго ж на пойменным лузе навукоўцы сустракалі 57 відаў птушак. 

Вясна гэтага года апынулася маловодной, разліву Прыпяці фактычна не было. Адбілася гэта і на птушак насельніках, іх колькасць рэзка зменшылася. Але ўсё ж, самыя верныя прыляцелі да месцаў свайго шматгадовага гнездавання. Навуковы супрацоўнік НП" Прыпяцкі", арнітолаг Тураўскай станцыі кальцавання Павел Пінчук, які шмат гадоў назірае за сітуацыяй на лузе, звяртае ўвагу на няпростую для птушак сітуацыю. Колькасць бяспечных для гнездавання і кармлення месцаў скарацілася. Праводзячы экскурсіі для экатурыстаў, ён заклікае максімальна мінімізаваць фактар турботы птушак і даць ім магчымасць пабудаваць гнёзды і вывесці птушанят.

Андрэй Акімаў

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю