Top.Mail.Ru

«Прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу!»

2073
30.08.2025 | 09:50

29 жніўня на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў г. Мінску курсанты Акадэміі МУС і навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС прынеслі прысягу.

Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў павіншаваў курсантаў і ліцэістаў з такім знамянальным днём у іх жыцці: «Рабяты, якія прыйшлі служыць у органы ўнутраных спраў, зрабілі гэта свядома. Літаральна праз паўгода маладыя курсанты прыступяць да аховы грамадскага парадку, натуральна, пад наглядам старэйшых таварышаў. Ім давядзецца прымаць рашэнні ў вельмі складаных сітуацыях, але я ўпэўнены, што ў іх усё атрымаецца. Я заўсёды кажу і курсантам, і ліцэістам: калі вы не ведаеце, як паступіць у той ці іншай сітуацыі, заўсёды ўспамінайце словы ўрачыстай прысягі. Там усё выразна і зразумела сказана».

Усяго ва ўрачыстай цырымоніі прыняло ўдзел 512 маладых людзей, з іх — 444 курсанты Акадэміі МУС.

Урачысты рытуал завяршыўся праходжаннем урачыстым маршам.

Адбыўся таксама ўрачысты рытуал уручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю