Top.Mail.Ru

Рэспубліканская акцыя МУС «За бяспеку — разам» прайшла ў Мінску

95
29.08.2026 | 20:35

Напярэдадні пачатку навучальнага года ў сталіцы, у рамках маштабных урачыстых мерапрыемстваў «110 гадоў у адзіным страі!», прысвечаных будучаму юбілею беларускай міліцыі, адбылася рэспубліканская акцыя МУС «За бяспеку — разам!».

На пляцоўцы перад нацыянальным футбольным стадыёнам была разгорнута выстава транспарту, які знаходзіцца на ўзбраенне органаў унутраных спраў. Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і Дзяржаўтаінспекцыі арганізавалі віктарыны і конкурсы, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Супрацоўнікі групы кадраў распавядалі ўдзельнікам мерапрыемства аб парадку паступлення ў ведамасныя ўстановы адукацыі і ўмовах праходжання службы.

Удзел у акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Заводскага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы, Заводскага раённага аддзела па надзвычайных здарэннях, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Беларускага Чырвонага Крыжа, іншых арганізацый і ўстаноў.

Арганізатар мерапрыемства — УУС адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю