Top.Mail.Ru

Рэсурсны цэнтр экалагічнай накіраванасці для інжынерных класаў з’явіўся ў Мінску

517
05.09.2025 | 09:58

Рэсурсны цэнтр экалагічнай накіраванасці для інжынерных класаў быў адчынены сёння ў мінскай гімназіі № 21 4 верасня. У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей МАСЛЯК, старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр ДРАГУН і яго намеснік Таццяна ДУБІК, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Уладзімір ШЫБЕКА.

Летась гімназія № 21 адной з першых навучальных устаноў города далучылася да сумеснага пілотнага праекта Мінпрыроды і Мінадукацыі — профільных інжынерных класаў, накіраваных на падрыхтоўку будучых спецыялістаў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання. Напрамак аказаўся запатрабаваным. Зараз па праграме займаюцца 165 навучэнцаў Х і ХІ класаў.

Па-сучаснаму абсталяваны рэсурсны цэнтр інжынерных класаў экалагічнай накіраванасці створаны не толькі для вучняў гімназіі, але і для актыўнай прафарыентацыйнай работы з моладдзю Мінска. Тут юнакі і дзяўчаты змогуць паглыбіцца ў праблемы розных экасістэм, паспрабаваць знайсці іх практычнае вырашэнне.

Александрына Паршына
Фота Віктара Драчова



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю